За тры гады прараб філіяла «Электрамантажнае ўпраўленне — 10» ААТ «Белэлектрамантаж» выкраў на «Гродна Азоце» і Скідзельскім цукровым заводзе амаль 14 кіламетраў кабеля і 21 свяцільню, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Обесточил» два завода

Выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, мужчына выкраў на «Гродна Азоце» 9 тысяч метраў кабеля коштам больш 17500 рублёў.

Але на гэтым ён не спыніўся, і ў 2015 годзе пры выкананні работ на Скідзельскім цукровым заводзе выкраў больш за 3 тысячы метраў кабеля і 21 свяцільню. На гэты раз кошт выкрадзенага склаў больш за 8500 рублёў.

Мужчыну затрымалі.

На судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова і добраахвотна кампенсаваў шкоду. Ён прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці з адтэрміноўкай выканання прысуду на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0