У Мінску у чацвер прайшоў баскетбольны матч рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ. «Цмокi» саступілі «Хімкам» з лікам 79:82.

За 10 секунд да канца гульні лік быў 79:76 на карысць гасцей. Мінчукі закінулі трохачковы (79:79), здавалася, што будзе авертайм. У адказ на атаку у «Хімак» заставалася крыху больш за чатыры секунды. Абаронца каманды Стэфан Маркавіч забіў трохачковы з цэнтра пляцоўкі разам з фінальнай сірэнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0