НФК «Крумкачы», што сёлета будуць выступаць у другой лізе беларускага чэмпіянату, прадставіў дызайн абанементаў на хатнія матчы клуба ў сезоне 2018. Яны будуць выкананыя ў выглядзе бірулек.

«Крумкачы» зноў імкнуліся здзівіць вас, прыдумаць арыгінальную ідэю. І ўспомнілі пра такую важную характарыстыку, як зручнасць. Таму абанемент выкананы ў выглядзе бірулькі. Вы зможаце павесіць яго на ключы або пакласці ў кашалёк, як картку. Дапаўняе ідэю арыгінальнае афармленне. Каляровыя варыянты — чорны і белы, у залежнасці ад кошту», - паведамляе афіцыйны сайт «Крумкачоў».

Свой першы матч «Крумкачы» ў другой лізе правядуць 15 красавіка супраць «Ашмянаў» на стадыёне РЦАР-БДУ, што на вуліцы Сямашкі, 13.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0