Урад Беларусі зацвердзіў Нацыянальную праграму даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008-2012 гады (Нацыянальная касмічная праграма). Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1517 ад 14 кастрычніка 2008 года, паведамілі БЕЛТА у Апараце Саўміна.

Дзяржаўным заказчыкам і каардынатарам Нацыянальнай касмічнай праграмы з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У рэалізацыі яе падпраграм будуць прымаць удзел міністэрствы лясной гаспадаркі, адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі і харчавання, МНС, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Дзяржкаммаёмасць, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?