Згодна з новым дакладам, апублікаваным у паўднёвакарэйскім выданні, Huawei можа стаць першым у свеце вытворцам, які выпусціць складаны смартфон, перадае hi-tech.mail.ru. Чакаецца, што ён будзе прадстаўлены ўжо ў лістападзе гэтага года.

Карэйскае выданне піша, што складны смартфон Huawei атрымае гнуткі дысплей LG. Samsung пры гэтым будзе выкарыстоўваць уласны гнуткі OLED-экран. Як і ў выпадку з запланаваным Samsung Galaxy X, гнуткі смартфон Huawei будзе працаваць па прынцыпе кніжкі: калі дысплэй складваецца, атрымліваецца смартфон, а калі раскладваецца — планшэт.

Спецыфікацыі смартфона застаюцца невядомымі. На дадзены момант, паводле розных чутак, афіцыйных заяваў і ўцечак інфармацыі, адразу некалькі вытворцаў смартфонаў рыхтуюцца да запуску складных смартфонаў: акрамя Apple і LG, у бліжэйшыя гады чакаюцца анонсы ад кітайскіх кампаній OPPO, Lenovo і ZTE.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?