president.gov.by
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, піша БелТА.
«Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя ўмовы, створаныя для падрыхтоўкі хакеістаў, яны наогул не патрапілі на Алімпіяду. Правалілі другую запар кваліфікацыю, саступіўшы Славеніі. Вы памятаеце гэту ганьбу дома, у Мінску (у верасні 2016 года). Апошні чэмпіянат свету ў Парыжы наша зборная скончыла на мяжы вылету з вышэйшага дывізіёна», — адзначыў ён.
Лукашэнка прапанаваў параўнаць гульню цяперашняй зборнай Беларусі па хакеі з гульнёй нямецкай каманды. «Некалі мы наогул сур'ёзна не ўспрымалі нямецкую зборную. Зусім нядаўна — 2-3 гады таму. І дзе сёння немцы, і дзе сёння мы? Ізноў, скажаце, чагосьці вам не хапіла? З дзесяці мільёнаў не хапіла выбраць 20 чалавек, каб годна выглядаць і трапіць на Алімпіяду. А гэты від спорту пастаянна навідавоку, і для яго нямала зроблена», — адзначыў ён.
Ён звярнуў увагу, што ў краіне пабудавана амаль 40 хакейных арэн. «У параўнанні з самым паспяховым для нас 2002 годам колькасць тых, хто займаецца, павялічылася больш чым у два разы, штатных трэнераў — амаль у тры разы.
А выніку няма. Дакладней, ён ёсць, але лепш бы яго не было. І рэальных перспектыў пакуль не відаць. але пажывём - пабачым. На носе чэмпіянат свету «, - папярэдзіў беларускі лідэр.