Беларускі Свабодны тэатр ганараваны Міжнародным прызам Вацлава Гавэла для творчых іншадумцаў (Václav Havel International Prize for Creative Dissent). Ён будзе ўручаны 30 мая ў Осла, у зале Oslo Freedom Forum, дзе ўручаецца Нобелеўская прэмія міру. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе Мікалай Халезін — кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра.

Другім лаўрэатам прыза ў гэтым годзе стаў Эмануэль Джал, хіп-хоп выканаўца з Паўднёвага Судана, які змагаецца за маладых людзей, якія выхоўваюцца ў перыяд вайны, якая доўжыцца больш за дваццаць гадоў.

Прэмія Вацлава Гавэла, заснаваная Human Rights Foundation, адзначае тых, хто з адвагай і кемлівасцю выкрывае хлусня дыктатуры, жывучы ў праўдзе. Сёлета лаўрэаты падзеляць паміж сабой прыз у 350000 нарвежскіх крон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0