Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у мужчынскім біятлоне вынікі Алімпіяды ў Карэі вельмі сумныя, піша БелТА

«Часам глядзіш на нашых мужыкоў, якія бегаюць з вінтоўкамі, і такой ганьбы … Хацелася б кудысьці ад яго схавацца — кудысьці пад венік, пад плінтус запаўзці, каб гэтага не бачыць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. — У жаночай камандзе не відаць, хто прыйдзе на змену Домрачавай і Скардзіна.

і калі нехта ацэньвае выступ жаночай каманды па біятлоне як паспяховы, то я б прапанаваў гэтым людзям ачомацца і паглядзець рэальна на тое, як выступалі нашы біятланісты наогул і дзяўчаты таксама».

«І наогул павінен сказаць, што наша золата на Алімпіядзе хутчэй выпадковае, чым заканамерна. Усё золата. Але гэта спорт. Ёсць вынік — нічога не скажаш. Але галоўнае, каб мы за гэтымі вынікамі бачылі праблемы, якія ў нас існуюць. І ў падрыхтоўцы, і ў спартоўцах, і ў трэнерах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0