Таганскі суд Масквы задаволіў пазоў Раскамнагляда і пастанавіў заблакаваць месенджар Telegram на тэрыторыі Расіі. Суддзя дазволіла пачаць блакаванне неадкладна — да ўступлення рашэння па пазове ў законную сілу.

Прадстаўнікоў Telegram на паседжанні 13 красавіка не было,бо стваральнік месенджара Павел Дураў забараніў юрыстам ўдзельнічаць у «адкрытым фарсе». Тым не менш адвакаты адправілі ў суд хадайніцтва з просьбай перанесці паседжанне, яно было адхілена.

Разгляд пазову заняў 20 хвілін.

«Спампуйце ўжо VPN. Тэлеграм — гэта толькі пачатак», — так адрэагавала ў фэйсбуку на блакаванне папулярнага мэсэнджара заснавальніца папулярнага расійскага сайта «Медуза» Галіна Цімчанка.

Расійскія спецслужбы патрабавалі ад Тэлеграма поўнага доступу да чатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?