Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту.

Па словах кіраўніка дзяржавы, губернатары павінны займацца развіццём спорту ў рэгіёнах не менш, чым пасяўной кампаніяй. «Гэта іх хлеб і праца. Сапраўды гэтак, як пасяўная кампанія, сапраўды гэтак і спорт, якому мы павінны надаваць сур'ёзную ўвагу», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Адказным службовым асобам ва ўрадзе і Адміністрацыі прэзідэнта даручана вызначыць крытэрыі, каб кожная вобласць прадэманстравала сябе ў летніх і зімовых відах спорту. «І мы будзем даваць ацэнку рабоце губернатараў», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?