Беларусь не можа страціць біятлон у якасці віду спорту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, піша БелТА.

Ён таксама адзначыў, што і на мінулай Алімпіядзе ў біятлоннай эстафеце ніводная спартсменка, акрамя Ірыны Крыўко, на сваім максімальным узроўні ў гэтай гонцы не выступіла. «Мы бачым гэтыя недахопы», - сказаў ён.

Нагадаем, што беларуская зборная ў складзе Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіна, Дзінары Алімбекавай і Ірыны Крыўко заваявала залатыя медалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0