Рублёвыя ўклады беларусаў працягваюць намінальна расці, а валютныя — скарачацца. Пра гэта сведчыць статыстыка Нацбанка па грашова-крэдытным рынку за сакавік.

Рублёвыя ўклады растуць ужо на працягу 8 месяцаў запар, а валютныя падаюць 8 месяцаў запар.

За сакавік дэпазіты ў рублях выраслі на 83,6 мільёна рублёў (для параўнання: за люты — на 75,4 мільёна, за студзень — на 65,1 мільёна рублёў, а за снежань мінулага года — на 6,4 мільёна рублёў). На пачатак красавіка рублёвыя ўклады склалі 3 мільярды 565 мільёнаў рублёў. У апошні раз рублёвыя ўклады намінальна скарачаліся ў ліпені 2017 года.

Дэпазіты ў валюце за сакавік скараціліся на 78,9 мільёна даляраў. Гэта рэкорднае падзенне за апошнія 7 месяцаў — з таго часу, як яны пачалі скарачацца пасля малаважнага прыросту ў жніўні 2017 года. Для параўнання: за люты дэпазіты ў валюце знізіліся на 66,1 мільёна долараў, за студзень — на 14,1 мільёна долараў, за снежань мінулага года — на 36,2 мільёна долараў, за лістапад — на 17,1 мільёна долараў, за кастрычнік — на 23,8 мільёна, за верасень — на 39,3 мільёна). На пачатак сакавіка ўклады ў валюце склалі 6 мільярдаў 530,3 мільёна долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?