13.04.2018 / 14:32

Як блакаванне ў Расіі паўплывае на Telegram, як яго абысці і што будуць рабіць расіяне 6

У пятніцу, 13 красавіка, суд пастанавіў заблакаваць папулярны месенджар Telegram на тэрыторыі Расіі. Як гэта адаб’ецца на становішчы мэсэнджара на сусветным рынку, што будуць рабіць расіяне і як абысці блакаванне? Інфармацыя будзе карысная і беларускім карыстальнікам Telegram, якія выязджаюць у Расію.

Ідэя стварэння абароненага мэсэнджара прыйшла Паўлу Дураву, калі пад дзвярыма яго пачалі пільнаваць спецназаўцы, бо ў свой час, кіруючы УКантакце, ён усяляк супрацьстаяў намаганням уладаў кантраляваць дзеянні карыстальнікаў сацыяльнае сеткі. У выніку Дураву ўсё ж прыйшлося прадаць сваё стварэнне, а разам з гэтым змяніць і краіну пражывання.

Telegram распачаў сваю працу ў 2013-м, а ўжо ў сакавіку 2018 года усім карыстальнікам прыйшло паведамленне: «Цяпер у Telegram 200 мільёнаў карыстальнікаў. Дзякуй, што распавядаеце пра нас сябрам!» Для параўнання: колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў Skype складае каля 700 мільёнаў чалавек, а ў WhatsApp ды Viber гэты паказчык перавальвае за мільярд.

Між тым Дураў не раз падкрэсліваў, што блакаванне мэсэнджара ў Расіі мала адаб’ецца на ягоным сусветным становішчы: доля зарэгістраваных расійскіх карыстальнікаў даволі малая — не больш за 7%, або каля 12—14 мільёнаў чалавек. З іх актыўных карыстальнікаў (якія заходзяць у дадатак хаця б раз на месяц) — удвая менш.

Тым часам на розных расійскіх сайтах яшчэ да канчатковага рашэння суда былі запушчаныя апытанні, якія ставілі за мэту высветліць, як адрэагуюць расейцы на блакаванне Telegram, калі гэта адбудзецца. Так, у апытанні Mail.ru узялі ўдзел 22 тысячы чалавек, з якіх 47% прагаласавалі за варыянт «Спампую VPN і не расстануся з Telegram».

 

Яшчэ адна апытанка на тэхналагічным партале 4pda.ru таксама паказвае, што большасць (дарэчы, таксама 47%) усё ж не плануе мяняць мэсэнджар.

Расійскія ўлады імкнуцца кантраляваць усё, але з развіццём новых тэхналогій гэта становіцца немагчымым. Telegram выкарыстоўвае шыфраванне peer-to-peer: сервер бачыць толькі зашыфраваную інфармацыю і не бачыць ключоў, якія генеруюцца толькі на баку кліента і атрымальніка, адпаведна і перадаць іх трэцім асобам не можа.

У Расіі гэтага не разумеюць, а ўсё, што ім няясна, яны спачатку забараняюць, і толькі потым спрабуюць разабрацца. Але чым больш яны забараняюць, тым больш людзей ведаюць пра ананімайзеры, VPN, Tor — яшчэ нядаўна пра іх ведалі адзінкі.

Нядаўна сярод расійскіх парламентарыяў было праведзенае апытанне, якое выявіла, што ніводны з дэпутатаў Дзярждумы не ведае, што такое «ключы шыфравання». 

Крыптаграфічныя ключы, якія ўлады Расіі хочуць атрымаць ад месенджара, — гэта сакрэтныя коды, што выкарыстоўваюцца ў ягоных алгарытмах для чытання і шыфравання паведамленняў. Паводле словаў прадстаўнікоў Telegram і ўласна Дурава, коды немагчыма выдаць, бо яны ўвесь час мяняюцца і знаходзяцца ў розных юрысдыкцыях.

Як абысці блакаванне і працягваць карыстацца любімым месенджарам?

У версіі Telegram для настольных камп’ютараў абысці забарону можна праз сеткавы пратакол SOCKS5, які дазволіць падключацца да мэсэнджара праз серверы, размешчаныя ў краінах, дзе ён не забаронены.

Падрабязная інструкцыя: 

  1. Зайсці ў Settings («Налады»).
  2. Знайсці ў спісе наладаў пункт Advanced Settings («Пашыраныя налады») і абраць Connection Type: Default… («Тып злучэння: Па змаўчанні…»). На камп'ютарах Мас раздзел «Пашыраныя налады» называецца «Канфідэнцыйнасць».
  3. Выбраць наладу «TCP with custom socks5-proxy», а таксама паставіць птушку на «Try connecting through IPv6» ( «Выкарыстоўваць IPv6»). Дадатак папросіць ўвесці Hostname («Хост») і Port («Порт») проксі-сервера. Хост — гэта IP-адрас, або камбінацыя лічбаў, падзеленых кропкамі (напрыклад, 50.63.167.50). Порт — яшчэ адна камбінацыя лічбаў без кропак і прабелаў (напрыклад, 18628). Даведацца адрас і порт можна на спецыяльных рэсурсах накшталт spys.ru або sockslist.net. Распрацоўшчыкі Telegram рэкамендуюць выбіраць проксі ў ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыне ці Швецыі. IP-адрас і порт могуць быць паказаныя асобна адзін ад аднаго, а могуць — праз двукроп'е (калі аб'яднаць два папярэднім прыкладзе, атрымаецца 50.63.167.50:18628). Таксама трэба пераканацца, што вы ўвялі адрас і порт сервера на пратаколе SOCKS5, а не HTTPS або HTTP.
  4. Радкі «Username» і «Password» («Імя» і «Пароль») можна пакінуць пустымі.
  5. Націсніце «Save» ( «Захаваць»). 

У мабільнай версіі Telegram абысці забарону магчыма з дапамогай віртуальных прыватных сетак (VPN), якія падмяняюць сеткавы адрас карыстальніка так, нібыта ён знаходзіцца ў іншай краіне. VPN-праграмаў для Android і iOS — шмат, проста ўвядзіце ў пошукавы радок у крамах мабільных дадаткаў абрэвіятуру «VPN» і спампуйце праграму, якая вам больш спадабаецца (лепш, вядома, выбіраць тыя, у якіх больш за ўсё спампоўванняў).

Прычынай патрабавання ФСБ і Раскамнагляда атрымання доступу да паведамленняў карыстальнікаў стала тое, што, на іх погляд, менавіта Telegram выкарыстоўваюць тэрарысты і чытанне прыватнай перапіскі дазволіць эфектыўней змагацца са злачыннасцю.

Пазіцыя кіраўніцтва мэсэнджара застаецца нязменнай: патрабаванні ФСБ ёсць неканстытуцыйнымі, не заснаванымі на законе, тэхнічна і юрыдычна нездзяйсняльнымі.

Ілья Параскевіч

10
Lone_Ranger / Адказаць
14.04.2018 / 01:35
То есть основная цель ФСБ не росияне , коих в телеграме нет , а иностранные пользователи . Разыгрывается сценка неумолимого борца за анонимность Дурова и его месенджера который давно контролируется ФСБ . На фоне фейсбучного скандала народец за пределами росии потянется к телеграму и ФСБ получит быстрый доступ к данным и посланиям . Для этого вся клоунада с его запрещением в росии . Ах да для наивных верующих - невозможно быть анонимным в интеренете . Не для того вам разрешили им пользоваться .   
0
КулХацкер / Адказаць
14.04.2018 / 17:57
Не дурите и не пугайте юзеров. Ставте Tails и любой VPN -поверх запускайте TOR-и не одна ищейка вас не отыщет...интернет полносью анонимен если знаете как этим пользоваться..а те кому нужно-это точно знают
3
tow / Адказаць
14.04.2018 / 21:05
Lone_Ranger,совершенно верно! 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру