13.04.2018 / 14:21

24 красавіка — фэст Бардаўская Народная Рэспубліка

Клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак а 19-й.

У аўторак 24 красавіка адбудзецца бардаўскі міні-фэст «Бардаўская Народная Рэспубліка», прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Без бардаў з бел-чырвона-белымі стужкамі на грыфах гітараў, якія 20-30 гадоў таму збіралі цэлыя стадыёны, і без іх патрыятычных спеваў немагчыма ўявіць беларускага Адраджэння. У фэсце возьмуць удзел легендарныя барды, якія пачыналі свой творчы шлях пры канцы 80-х - на пачатку 90-х гадоў і чые песні сталі знакавымі — так бы мовіць, міністры «Бардаўскай Народнай Рэспублікі».

— Віктар Шалкевіч;
— Андрэй Мельнікаў;
— Кася Камоцкая;
— Юры Несцярэнка;
— Аляксей Галіч;
— Вальжына Цярэшчанка;
— Алесь Наркевіч.

Чакаюцца таксама сюрпрызы.

Імпрэза пройдзе у клубе «Графіці» (Мінск, зав. Калініна, 16). Пачатак фэсту а 19.

Уваход вольны.

Каб трапіць на канцэрт, трэба зарэгістравацца вось тут, каб усім хапіла месца. Кожны наведнік рэгіструецца асобна! Пропуск на ўваходзе - па спісах зарэгістраваных.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375-44-5386283
+375-25-5458430 (viber).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру