11-га мая мінскі клуб «Бруге» ператворыцца ў міні-версію фестываля «Басовішча». У гэты дзень адбудзецца 5-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулага году і Лявона Вольскага.

Распачне імпрэзу канцэртнае праслухоўванне паўфіналістаў конкурсу. На сцэну выйдуць рознастылёвыя выканаўцы: электронны гурт SnopSnoŭ, індзі-фолькавая каманда Helious, постпанкавы праект Nürnberg, гітарны дуэт «MorkvoЦвет», поп-гурт D.Jaza, электронны праект K3tyvana ды cвежаспечаны дуэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса і Уладзя Лянкевіча «Eryk i Ja».

Па выніку выступаў паўфіналістаў будуць названыя чатыры каманды, якія возьмуць удзел у фінале конкурсу на самім «Басовішчы» 20-га ліпеня.

Таксама запланаваныя выступы гасцей. Пераможцы «Басовішча-2017», гурт Teleport, пакажуць новы матэрыял, які нядаўна ездзілі запісваць у Кіеў.

А кульмінацыяй вечара стане вялікі сэт даўняга сябра «Басовішча» Лявона Вольскага — паўтары гадзіны любімых гітоў у поўным гуку!

Квіткі ёсць на bezkassira.by. Да 20 красавіка.яны будуць прадавацца па зніжанай цане — 20 BYN (танцпляц) / 25 BYN (столік).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0