Як бы старанна вы ні мыліся, кожны куток і кожная зморшчына ў вашым целе ў любы момант часу багата заселеная мікраскапічнымі стварэннямі. Сярод іх — бактэрыі, вірусы, грыбкі і археі. Больш за ўсё гэтых істот жыве ў цёмных і змрочных глыбінях нашага кішачніка, куды няма доступу кіслароду.

«У вас больш ад мікроба, чым ад чалавека», — кажа ў гутарцы з Бі-бі-сі прафесар Роб Найт з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега.

Раней даследчыкі думалі, што на кожную чалавечую клетку ў арганізме прыпадае дзесяць мікраарганізмаў.

«Гэтую ацэнку перагледзелі — цяпер суадносіны хутчэй адзін да аднаго. Таму зараз мы лічым, што, калі пералічыць клеткі, то кожны з нас — на 43% чалавек», — кажа навукоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?