Усё адбылося 23 сакавіка.
15-гадовы дзевяцікласнік жорстка збіў свайго знаёмага з паралельнага класа ў наваполацкай сярэдняй школе №14.
«Гэта мой сябар. Я не ведаю, што здарылася. Ён проста падышоў на перапынку і пачаў біць», — распавёў пацярпелы хлопец.
Збіты хлопец трапіў у рэанімацыю. У яго разарвалася селязёнка, яе выдалілі. Цяпер ён вярнуўся ў школу.
На нападніка заведзена крымінальная справа за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Хлопец пад падпіскай, але на волі. Працягвае хадзіць у школу.
У школе не каментуюць выпадак. Але ж пра сям’ю хлопца, які збіваў, следчыя кажуць, што характарызуецца станоўча.