Беларускі парламент прыступіць да разгляду змяненняў у закон аб СМІ на вясновай сесіі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, перадае БелТА.

У закон аб СМІ ўводзіцца шэраг новых тэрмінаў, у тым ліку «сеткавае выданне», «інтэрнэт-рэсурс». Да сеткавых, згодна з законапраектам, будуць адносіцца выданні, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Мінінфарм прапануе распаўсюдзіць дзеючы парадак рэгістрацыі на інтэрнэт-рэсурсы.

Прапануецца таксама ўвесці ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0