Жанчына выйшла з хаты, не ўтрымала раўнавагі і перавярнула калыску. Калыска стукнулася аб асфальт. На прапанову мінакоў выклікаць хуткую жанчына адрэагавала матам, ўзяла дзіця і знікла. Пазней высветлілася, што яна была п'яная, паведамляе СБ.

Старэйшы памочнік пракурора Брэста Таццяна Літвінчук распавяла, што ў міліцыю патэлефанавалі відавочцы:

— Дзіцяці своечасова аказалі медыцынскую дапамогу. Яно у дзіцячай абласной бальніцы. У АУС адміністрацыі Маскоўскага раёна з заявай аб пазбаўленні 31-гадовай жанчыны бацькоўскіх праў звярнуўся дзядуля. Па гэтым факце пракуратурай Брэста праводзіцца праверка. Рыхтуецца прадпісанне аб канфіскацыі малога з сям'і і прызнанні дзiця тым, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яшчэ да здарэння сацыяльна-педагагічным цэнтрам Брэста дзіця прызнанае такім, якое знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, таму што абодва бацькі злоўжываюць спіртным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0