13.04.2018 / 19:31

Мінабароны Расіі: За пастаноўкай хімічнай атакі ў Сірыі стаіць Вялікабрытанія 52

Мінабароны Расіі знайшло ў сірыйскім горадзе Дума людзей, якія прымалі ўдзел у здымках пастановачнага роліка аб хімічнай атацы, сцвярджае афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашанкоў.

Ігар Канашанкоў.

«Мінабароны Расіі валодае шматлікімі доказамі, што 7 красавіка ў Думе была ажыццеўлена менавіта спланаваная правакацыя з мэтай увядзення ў зман сусветнай супольнасці. Яе сапраўдная мэта сёння ўсім зразумелая — справакаваць ЗША да нанясення ракетных удараў па Сірыі», — заявіў Канашанкоў.

Ён паведаміў, што ў інтэрв'ю жыхары Думы ў дэталях распавялі, як праводзіліся пастановачныя здымкі, у якіх эпізодах яны самі ўдзельнічалі і што рабілі.

«Сёння ў распараджэнні расійскага вайсковага ведамства маюцца і іншыя доказы, якія сведчаць аб непасрэдным удзеле Вялікабрытаніі ў арганізацыі гэтай правакацыі ва Усходняй Гуце. Нам дакладна вядома, што з 3 па 6 красавіка на прадстаўнікоў так званых «Белых касак» аказваўся моцны ціск менавіта з Лондана для хутчэйшага ажыццяўлення правакацыі, якая рыхтавалася загадзя», — адзначыў прадстаўнік Мінабароны Расіі.

62
Бурбалкі / Адказаць
13.04.2018 / 19:37
Я ўжо пісаў пра гэта пачці, але тут не паверылі)
8
аргер сергерпур / Адказаць
13.04.2018 / 19:42
Ой как опять опкакаются снова эти военные пропагандисты  и все то из за очередной медальки
7
Так думаю / Адказаць
13.04.2018 / 19:46
Мы памятаем -- у інтэрвію і пра "хлопчыка расьпятага", "у трусіках", распавядалі...
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру