11 красавіка ў пункце пропуску «Дамачава» брэсцкія памежнікі прадухілілі ўвоз у Беларусь буйной партыі гашышу.

28-гадовы жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся з паездкі. Падчас праходжання памежнага кантролю службовы сабака адрэагаваў на яго аўтамабіль. Памежнікі вырашылі правесці спецыяльны дагляд аўтамабіля сумесна з супрацоўнікамі мытні ў асобным боксе.

У выніку ў багажным аддзяленні «Volkswagen» была знойдзена схованка, у якой знаходзіліся 12 брыкетаў з гашышам агульнай масай 92 кілаграмы.

У дачыненні да беларуса распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 328-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0