Жыхар Маладзечна арганізаваў вытворчасць самагону ў склепе, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў жыхара Маладзечна самагонны апарат і 1,1 тысячы літраў брагі. Малады чалавек 1991 года нараджэння арганізаваў самагонную вытворчасць у вёсцы Рэдзькі Маладзечанскага раёна.

Маладзечанец ўсталяваў самагонны апарат у склепе бабулі, пабудаваным ў 1938 годзе.

Брагу і самагонны апарат у мужчыны канфіскавалі. Прызначаная хімічная экспертыза, заключэнне якой пацвердзіць, што вадкасць сапраўды з'яўляецца самагоннай брагай.

Жыхар Маладзечна панясе адказнасць у адпаведнасці з часткамі першай і другой артыкула 12.43 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0