Жанчына выпала з акна шматпавярхоўкі ў Магілёве, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

20-гадовая жыхарка Магілёўскага раёна выпала з акна кватэры знаёмых на 7 паверсе 12 красавіка каля 16.20. Яе шпіталізавалі з цяжкай траўмай і пераломамі.

На месца здарэння выязджала следчая аператыўная група Ленінскага РАУС Магілёва. Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія ў кватэры ў момант інцыдэнту распівала спіртное. Праверку праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0