Сайт газеты «Коммерсант» са спасылкай на ваенную крыніцу ў Сірыі прыводзіць спіс аб'ектаў, куды трапілі ракеты:
— Штаб Рэспубліканскай гвардыі. Батальён 105 (Дамаск)
— База СПА, размешчаная пад гарой Касьюн (Дамаск)
— Аэрапорт Меза (Дамаск)
— Аэрапорт Ад-Думейр (Усходняя Гута)
— Навукова-вайсковы цэнтр у Барзе (раён Дамаска)
— Штаб-кватэра навуковага цэнтра ў Джамрая ў прыгарадзе Дамаска
— Батальён 41-га спецназа (прыгарад Дамаска)
— Вайсковыя падраздзяленні ў Каламуне (паўночны прыгарад Дамаска)
— Вайсковыя аб'екты ў Кісве (прыгарад Дамаска)
— Вайсковыя склады ў Хомсе
Ва ўдарах па Сірыі ўзялі ўдзел
— тры вайсковыя караблі, з якіх былі запушчаныя крылатыя ракеты «Тамагаўкі»
— бамбардзіроўшчыкі B-1
— французскія і брытанскія вайсковыя самалёты, якія запусцілі ракеты далёкага дзеяння
— брытанская падводная лодка, якая запусціла крылатыя ракеты