ТАСС

ТАСС

Ніводная з ракет, выпушчаных ЗША і іх саюзнікамі ў Сірыі, не ўваходзіла ў зону адказнасці расійскіх СПА ў Тартус і Хмейміме. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.

У ведамстве падкрэслілі, што ўдары наносіліся з 03:42 да 05:10 па маскоўскім часе (супадае з мінскім). Іх цэлямі сталі як аб'екты вайсковай, так і грамадзянскай інфраструктуры Сірыі. Удары наносілі самалёты і караблі ЗША сумесна з ВПС Вялікабрытаніі і Францыі, паведамляе расійскае абароннае ведамства.

Да гэтага ўдары заходняй кааліцыі па сірыйскіх аб'ектах пракаментавалі ў МЗС Расіі. Адным з першых гэта быў расійскі пасол у ЗША Анатоль Антонаў. Ён нагадаў, што Масква папярэджвала, што не пакіне такія дзеянні без наступстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0