14.04.2018 / 08:11

Трамп: Расія павінна вырашыць, яна на цёмным шляху ці далучыцца да цывілізаванага свету 20

Дональд Трамп у сваім звароце да нацыі заявіў:

«У 2013 годзе прэзідэнт Пуцін і ягоны ўрад абяцалі свету, што яны гарантуюць ліквідацыю хімічнай зброі Сірыі. Нядаўняя атака Асада — і сённяшняя рэакцыя — з'яўляюцца прамым вынікам таго, што Расія не выканала гэта абяцанне. Расія павінна вырашыць, ці працягне яна ісці па цёмным шляху або далучыцца да цывілізаваных нацый, да сіл стабільнасці і міру. Спадзяюся, калі-небудзь мы дамовімся з Расіяй, а можа быць, з Іранам — але, магчыма, і не», — сказаў прэзідэнт ЗША.

3
Вялет / Адказаць
14.04.2018 / 09:20
Расія даўно вызначылася. Сваё цемрашальства яны называюць "особенностями великорусской цивилизации". Сваю адсталасць яны называюць "особым путём восточных славян".
3
Бенедзікт / Адказаць
14.04.2018 / 09:29
Трамп яшчэ мае ілюзіі? На якім баку быць Расеі - гэта яна вырашыла яшчэ пры сваім зьяўленьні на сьвет у якасьці Маскоўскага Ўлуса Залатой Арды.

Ну а потым гэты   выбар цёмнага шляху пасьлядоўна працягнулі - Маскоўскае княства - Маскоўскае Царства - Расейская імпэрыя - РСФСР - СССР - РФ...
4
Казік / Адказаць
14.04.2018 / 09:30
Яны былі і застануцца бліжэйшыя 100 гадоў на цемным баку.  Таму, мне здаецца, у далейшым папярэджваць іх ня варта.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру