Улады Сірыі эвакуявалі тэхніку і людзей з раёнаў, па якіх ЗША і іх саюзнікі нанеслі ўдары, за некалькі дзён да атакі.
Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка паведаміў Reuters. Таксама інфармацыю аб папярэдняй эвакуацыі пацвярджае тэлеканал Sky News Arabia.
Па дадзеных крыніцы Reuters, афіцыйны Дамаск папярэдзіла Расія. «У нас было папярэджанне ад расійскага боку аб ударах … і ўсе вайсковыя базы мы эвакуявалі», — падкрэсліў суразмоўца агенцтва.
Усяго, па дадзеных Reuters, падчас нападаў было выпушчана каля 30 ракет, траціна з іх збітая сірыйскімі СПА.