AP

AP

Агульная колькасць ракет, выпушчаных сіламі кааліцыі ў ходзе ўдару па Сірыі 14 красавіка, перавысіла сто адзінак, паведаміла Мінабароны Расіі.

«Па вайсковых і грамадзянскіх аб'ектах Сірыйскай Арабскай Рэспублікі паветранымі і марскімі носьбітамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі было выпушчана больш за 100 крылатых ракет і ракет класа «паветра-зямля», — цытуе ТАСС паведамленне ведамства.

Па дадзеных расійскіх вайскоўцаў, у бой уступілі падраздзяленні супрацьпаветранай абароны сірыйскай арміі, якім удалося збіць «значную частку» ракет кааліцыі.

Падчас удару ў красавіку 2017 года ЗША выпусцілі 59 крылатых ракет.

Кааліцыя на чале з ЗША нанесла авіяўдары па Сірыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0