Міністр абароны Францыі Фларанс Парлі заявіла, што кааліцыя загадзя паведаміла Расіі аб авіяўдарах.

Праўда, пакуль не вельмі зразумела, ці супярэчыць гэта словам старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерала Джозэфа Данфарда.

«Мы не каардынаваліся з рускімі наконт нанясення ўдару і не апавяшчалі іх загадзя … Адзінае абмеркаванне, якое адбылося ў сувязі з гэтай аперацыяй да ўдару па цэлях, было стандартнае апавяшчэнне па лініі бяспекі палётаў», — казаў Данфард, піша Бі-бі-сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0