14.04.2018 / 09:29

Анкара вітае ўдары кааліцыі. Прэм'ер Брытаніі: Альтэрнатывы не было. Гэта сігнал кожнаму 9

AP

Анкара «вітае» праведзеную заходняй кааліцыяй атаку па тэрыторыі Сірыі і разглядае яе як адказ на прымяненне хімічнай зброі афіцыйным Дамаскам супраць мірнага насельніцтва. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Турцыі, якое прыводзіць Daily Sabah.

«Дзеянні кааліцыі праходзілі ва ўмовах нападу рэжыму супраць жыхароў Думы, супраць усяго чалавецтва. Мы вітаем ўдары, якія цяпер на сумленні Дамаска», — сказана ў заяве МЗС.

У турэцкім замежнапалітычным ведамстве лічаць, што ўдар заходняй кааліцыі дапаможа прадухіліць наступнае магчымае прымяненне хімзброі ў іншых рэгіёнах.

У Вялікабрытаніі нанясенне ўдару палічылі непазбежным, бо яму не было іншых альтэрнатыў.

Прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй назвала атаку «сігналам для кожнага», хто вырашыць выкарыстоўваць хімічную зброю.

Францыя, якая разам з Лонданам і Вашынгтонам удзельнічала ў атацы кааліцыі, назвала свае дзеянні легітымнымі і апраўданымі.

0
Бенедзікт / Адказаць
14.04.2018 / 09:33
Эрдаган хутка арыэнтуецца ў сітуацыі... ))

2
сік / Адказаць
14.04.2018 / 09:42
Усе цывілізацыйныя краіны вітаюць удары кааліцыі. Светавое зло павінна ведаць сваё месца. Уся гэта шалупонь на чале з Расеяй можа развязаць новую светавую вайну, калі не даваць ім па вушам.
7
вася чэсных / Адказаць
14.04.2018 / 09:47
Анкара - союзник России, строительство газопровода и АЭС тому подтверждение. Турция сама давит курдов, поэтому разговоры о "преступениях против человечества" - пустое лицемерие. Если читать между строк: населению в Европе есть резон покупать противогазы. Химатаки в её городах, как "ответы исламского мира из среды беженцев" уже не такая и фантастика.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру