14.04.2018 / 09:51

Беларусь рашуча асудзіла ўдар па сілах Асада 67

AP

У Беларусі рашуча асудзілі ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыі 14 красавіка. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

«Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які пацягне далейшую некантраляваную эскалацыю, якая выходзіць за рамкі рэгіёну», — адзначылі ў ведамстве.

У МЗС Беларусі заклікалі ўсе бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў.

У замежнапалітычным ведамстве таксама адзначылі, што прымяненне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і рабіцца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.

«Ніводны з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі», - падкрэслілі ў Міністэрстве замежных спраў.

На думку МЗС, Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) павінна мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб прымяненні хімічнай зброі ў Сірыі і паведаміць вынікі расследавання Радзе Бяспекі ААН.

«Лічым, што ўсім чальцам Рады Бяспекі ААН варта прыкласці максімальныя высілкі для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасьцю задачы па аднаўленні і падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі», — падсумавалі ў МЗС Беларусі.

11
вася чэсных / Адказаць
14.04.2018 / 10:01
Осудители. Пусть лучше проводят учения противовоздушной обороны для населения РБ в крупных городах. Реально, кто в Минске знает куда бежать в случае? Где бомбоубежище? Или Вы считаете, что в 41м все верили в нападение и были готовы? МИДу нужно быстрее договариваются с китайцами о ракетах для нашего независимого ПВО.
8
Vladimir / Адказаць
14.04.2018 / 10:05
Вот так отвечают все МИДы, которые проводят зависимую от монополии политику. И МИД БССР - тому подтверждение. Все предельно понятно...
3
Виктор Н / Адказаць
14.04.2018 / 10:20
Даже не интересно :( 
Безяйцевые.
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру