Мінскія выратавальнікі дапамаглі мужчыну выбрацца з балота ў Свіслачы, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

13 красавіка каля 20.00 прахожыя паведамілі ў МНС пра тое, што на вуліцы Якубава ў напрамку ракі Свіслач у багністай мясцовасці на глыбіні каля метра захрас мужчына.

«На адлегласці 20 м ад цвёрдага грунту з балота каля ракі Свіслач работнікі МНС у гідракасцюмах дасталі мужчыну 1990 года нараджэння. Пацярпелы быў перададзены брыгадзе хуткай дапамогі. З папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне і чэрапна-мазгавая траўма» ён дастаўлены ў шпіталь», - праінфармавалі ў МНС.

У выратавальным ведамстве растлумачылі, што, па папярэдніх дадзеных, мужчына пацярпеў з-за ўласнай неасцярожнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0