14.04.2018 / 13:18

Лукашэнка плануе абмеркаваць з Пуціным статус беларускіх хакеістаў у КХЛ 25

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Сямён Шапіра заявіў, што статус беларускіх гульцоў, якія былі прызнаныя ў КХЛ легіянерамі, будзе абмяркоўвацца на самым высокім узроўні.

«Так, мы страцілі некаторых хакеістаў, ёсць пытанні па Стасю, Стасенку, але не сказаў бы, што гэта такая ўжо вялікая праблема. Мы працягваем кантактаваць калегамі ў Расіі па гэтым пытанні. Да гэтай тэмы плануе падключыцца і наш прэзідэнт. Учора ён сказаў, што плануе абмеркаваць гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі.

Зараз жа атрымліваецца, што калі з'яжджаеш ў Амерыку, то застаешся беларусам, а калі ў Расію — становішся легіянерам», — сказаў Сямён Шапіра на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю хакея ў Беларусі.

0
Мікола / Адказаць
14.04.2018 / 13:43
Існуюць у сваім сусвеце.. Гэта нікога не цікавіць ..
20
из Гродно / Адказаць
14.04.2018 / 13:51
Без Путина не один вопрос не решается.Сильная личность планетарного масштаба.
0
падаткаплацельшчык / Адказаць
14.04.2018 / 14:03
Якая важная тэма для міжнародных перамоваў!
Абмеркавалі бы лепей свае пенсійныя справы, а людзі ўжо сваё жыццё без вас бы хутка наладзілі.

Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру