Выхаванцам дзіцячага садка аграгарадка Вішнёўка Мінскага раёна спатрэбілася дапамога медыкаў пасля магчымага атручвання.
Пра тое, што ў дзіцячым садзе дзеці адчулі сябе дрэнна пасля абеду, стала вядома напярэдадні. Некаторыя з іх былі шпіталізаваныя ў інфекцыйную бальніцу.
Як праінфармавалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, усяго да медыкаў звярнуліся восем чалавек. З папярэдніх інфекцыйным дыягназам былі пяць выхаванцаў дзіцячага садка. «У дваіх з іх учора ўвечары з улікам агульнаклінічных аналізаў, аб'ектыўнага статусу дыягназ быў зменены на неінфекцыйны. Гэта значыць з інфекцыйным дыягназам — востры гастраэнтэрыт - засталося тры чалавекі», — сказалі ў прэс-службе.
Адно дзіця цяпер знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы, яго стан здавальняючы. Яшчэ двое дзетак на амбулаторным лячэнні, іх стан таксама здавальняючы.
«Сітуацыя спакойная. Новых зваротаў з учорашняга дня не зарэгістравана», - дадалі ў прэс-службе.
Санітарныя службы высвятляюць, што стала прычынай.