14.04.2018 / 16:54

У наведнікаў «Зімовай вішні» на эвакуацыю было толькі пяць хвілін 4

Reuters.com

Наведвальнікі кемераўскага гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня», якія знаходзіліся на чацвёртым паверсе будынка, маглі выйсці самастойна толькі цягам першых пяці хвілін пасля пачатку пажару. Пра гэта ТАСС распавёў галоўны дзяржаўны інспектар па пажарным наглядзе МНС Расіі Рынат Енікееў.

«Папярэднія разлікі паказалі, што ў наведвальнікаў чацвёртага паверху для самастойнай эвакуацыі пры непрацуючых сістэмах супрацьпажарнай абароны было ўсяго пяць хвілін і чатыры секунды», — удакладніў ён. Менавіта за гэты час увесь чацвёрты паверх запоўніўся дымам, высветлілі эксперты МНС у ходзе мадэлявання сітуацыі.

Паводле высноваў ратавальнікаў, наведвальнікі кінатэатра маглі пакінуць будынак, калі б там працавалі сігналізацыя, сістэма апавяшчэння, дымавыдалення, аўтаматычнага пажаратушэння і эвакуацыйныя выхады. «Толькі ў гэтым выпадку ўсе яны б спакойна выйшлі за дзве хвіліны 25 секунд, да таго як усе выхады былі блакаваныя небяспечнымі фактарамі пажару», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Гандлёвы цэнтр загарэўся днём 25 сакавіка. Загінулі 41 дзіця і 23 дарослых. Асноўная версія следства — няспраўнасць праводкі, у МНС не выключылі падпал

2
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
14.04.2018 / 17:33
Пожарные лучше разбираются в причинах произошедшего .
По этому их и "пресуют".

Как говорят "Многие знания — многие печали " Библия ( кн Экллезиаста)
8
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
14.04.2018 / 18:52
Як у маей знаемай басне : " А Амар слушае , ды есць "
1
ВХ / Адказаць
14.04.2018 / 22:01
Так сколько человек было на четвертом этаже? Сколько успело выйти за пять минут? А этаж ниже? Так сколько жертв было?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру