14.04.2018 / 17:15

На відэа з Асадам, знятым нібыта ранкам, цень падае як у абед СКРЫНШОТ 24

Адміністрацыя прэзідэнта Сірыі Башара Асада сёння ўранку апублікавала ў сацыяльных сетках відэазапіс пад назвай «Раніца стойкасці», дзе кіраўнік рэспублікі ў касцюме і з дзелавым партфелем у руках заходзіць, па дадзеных Reuters, у прэзідэнцкі палац.

На відэазапісе Асад заходзіць у будынак і праходзіць па мармуровай зале. Відэазапіс доўжыцца восем секунд, на ёй прэзідэнт нічога не кажа.

Відэа мае на мэце паказаць, што паветраныя ўдары ніяк не паўплывалі на працу кіраўніцтва Сірыі.

Праўда, у адным з эпізодаў відэа, якое было знята, нібыта, раненька, цень ад дрэва падае як у абед.

Заходняя кааліцыя нанесла ўдары па сілах Асада ўранку 14 красавіка. Расійскія сілы ў Сірыі не збілі ніводнай ракеты, бо атака не кранала расійскіх вайсковых баз. 

Спачатку сірыйцы заявілі, што збілі 13 ракет са 100. Пасля яны павялічылі лічбу збітых ракет да паловы. Нарэшце, расійскі Генштаб абвесціў, што сірыйскія СПА збілі 71 крылатую ракету са 103 выпушчаных. Амерыканскія і французскія вайсковыя ведамствы адказалі, што ў іх няма падстаў лічыць, што нейкая з выпушчаных ракет была збітая. Варта адзначыць, што ў сеціве пакуль не з'явілася ніводнага відэа, што фіксавала б штосьці, падобнае да збіцця ракеты. На відэа з Дамаска відаць, што ракеты СПА ўзлятаюць і выбухаюць у небе.

Сяргей Гезгала

6
white-collar worker / Адказаць
14.04.2018 / 17:40
збіта было не болей за 10-15 ракет (то бок не болей 10%) - усе астатнія трапілі у цэль. Гэта былі кропкавыя ўдары менавіта супраць хімічных аб'ектаў, ні асад ні сірыйцы не былі мэтай аперацыі. Усё астатнія заявы - гэта хлусня крамлёўскіх мультыплікатараў. Потым гэту бздуру і хлусню падхапілі прапагандысты, праплачаныя тролі, і аўтаматычныя боты і пачалі распаўсюджваць фэйкі праз інтэрнут. 
на наступным тыдні НАТО прад'явіць дэталёвую справаздачу аб выніках аперацыі - там будуць дакладныя лічбы, відэа са спадарожнікаў. Мо хоць тады тролі ўрэшце замоўкнуць
5
рыжы сэр / Адказаць
14.04.2018 / 17:48
Мо дрэва намалявали з такой ценню,ды як шырму павесили на сцэне,а машыны ж,ды людзей на сцэну не...
3
Яўген Малікаў / Адказаць
14.04.2018 / 18:03
Ну ў каго калі раніца пачынаецца... У каго у 7-00, а ў каго ў 14-00.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру