Пры атручванні Сяргея і Юліі Скрыпалёў выкарыстоўвалася хімічнае рэчыва BZ, што ёсць на ўзбраенні ЗША і Вялікабрытаніі.
Да такіх высноў, як заявіў у суботу кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, прыйшлі эксперты швейцарскага цэнтра, якія вывучылі пробы, узятыя Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі з месца атручвання былога разведчыка ГРУ і яго дачкі ў Солсберы.
Брыфінг Лаўрова трансляваў Еўраньюс.