Li Muzi / Zuma / Global Look Press

Li Muzi / Zuma / Global Look Press

Рада Бяспекі ААН адхіліла расійскую рэзалюцыю, у якой асуджаліся ўдары ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі па Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Рэзалюцыя была адхіленая большасцю галасоў пастаянных і непастаянных членаў Рады бяспекі. У падтрымку праекта дакумента прагаласавалі толькі Расія, Кітай і Балівія. Галасы супраць падалі восем краін, чатыры дзяржавы ўстрымаліся.

Паводле правіл галасавання для прыняцця рэзалюцыі патрабуецца не менш за дзевяць галасоў пры адсутнасці вета з боку пастаянных членаў Рады бяспекі.

Праект рэзалюцыі быў падрыхтаваны Расіяй, скліканы адмысловы сход Рады Бяспекі пасля начных удараў па Сірыі. У праекце рэзалюцыі было асуджэнне «агрэсіі ў дачыненні да Сірыі з боку ЗША і іх саюзнікаў». Акрамя таго, у дакуменце прапаноўвалася «неадкладна спыніць агрэсію ў дачыненні да Сірыі, а таксама ўстрымацца ад далейшага выкарыстання сілы ў парушэнне Статута ААН і міжнароднага права».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?