Да акцыі студэнтаў Тартускага універсітэта, якія ініцыявалі збор подпісаў пад зваротам да новага беларускага парламента з заклікам не прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, далучыліся яшчэ тры універсітэты Эстоніі.

16 кастрычніка, у Дзень беларускай салідарнасці, акцыя пачалася ва Універсітэце Mainori Kõrgkool, Міжнародным універсітэце EBS (Estonian Business School) і Міжнародным універсітэце Audentes. Усе яны знаходзяцца ў Таліне.

«Вельмі важна, што студэнты эстонскіх універсітэтаў адгукнуліся на заклік аб дапамозе незалежнай Грузіі. Спадзяюся, што яшчэ вельмі многія людзі будуць не абыякавыя да таго, што здарылася ў Грузіі», — заявіла каардынатар акцыі ў Таліне Вольга Якубоўская.

Паводле меркавання аўтара ідэі звароту, студэнта юрыдычнага факультэта Тартускага універсітэта Ігара Случака, «калі ўлічыць, што ў Эстоніі каля дзесяці вышэйшых навучальных устаноў і прадстаўнікі чатырох з іх аддаюць свае подпісы, то можна гаварыць аб усеэстонскай акцыі звароту да беларускага парламента». «Гэта добры прэцэдэнт, і, спадзяюся, ён паслужыць прыкладам для універсітэтаў іншых краін», — заявіў І.Случак.

13 кастрычніка замежныя студэнты Тартускага універсітэта пачалі збор подпісаў пад зваротам да новага парламента Беларусі з просьбай не прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?