15.04.2018 / 08:05

Тытул «Міс Расія 2018» заваявала студэнтка з Чувашыі ФОТА 66

Юлія Палячыхіна. Фота: Сяргей Бабылёў /ТАСС.

Уладальніцай тытула «Міс Расія 2018» стала Юлія Палячыхіна з Чувашыі, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу конкурсу.

Юлія Палячыхіна атрымала карону з белага золата і каштоўных камянёў, тры мільёны расійскіх рублёў, аўтамабіль і права прадстаўляць Расію на конкурсах «Міс свету» і «Міс сусвет».

Як паведамляецца, 18-гадовая Палячыхіна скончыла школу з залатым медалём, захапляецца фітнэс-аэробікай і бадмінтонам. Любімай кнігай яна назвала «Кветкі для Элджэрнана» Дэніэла Кіза.

Другое і трэцяе месцы разам з тытуламі «віцэ-міс» дасталіся Віялеце Цюркінай з Белгарада (злева) і Наталлі Строевай з Якуціі (справа). Фота: Сяргей Бабылёў /ТАСС.

23
Юджын / Адказаць
15.04.2018 / 08:34
Nn, вы беларускі СМІ? Навошта нам гэта ведаць? Распавядайце тады, хто стаў "міс-Гандурас" і "місцер-Анцігуа і Барбуды". Сорам, што "першая беларуская газета з рысункамі" цягне беларусаў у інфармацыйную прастору суседняй дзяржавы, што цягне за сабой яшчэ большую акупацыю мазгоў беларусаў і ўрэшце рэшт акупацыю краіны.
40
Енотенька / Адказаць
15.04.2018 / 08:42
Красивая
18
dust / Адказаць
15.04.2018 / 08:59
РФ действительно азиатская страна. И мусульманская. А девушки хорошие
Паказаць усе каментары/ 66 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру