15.04.2018 / 08:47

Стрыжака зноў надгледзелі на мяжы 13

Вядомага грамадскага і прафсаюзнага дзеяча з Гомеля Андрэя Стрыжака 14 красавіка затрымалі пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы для паглыбленага і асабістага нагляду — трэці раз запар.

Стрыжак вяртаўся з Швецыі, дзе ўдзельнічаў у сусветнай канферэнцыі праваабаронцаў Defender's days.

Памяшканне прапускнога пункта, куды адводзяць «знятых з цягніка». Фота са старонкі Андрэя Стрыжака.

Супрацоўнікі беларускай мытні спасылаюцца на Мытны кодэкс ЕўрАзЭС і «сістэму ацэнкі рызык», паводле якой могуць рабіць паглыблены надгляд адвольна абранага пасажыра. Аднак такімі пасажырамі часцей за ўсё чамусьці становяцца грамадскія актывісты і палітыкі. Андрэя Стрыжака і яго жонку Яўгенію ўжо двойчы «здымалі з цягніка» і ўчынялі асабісты надгляд на мяжы: 13 і 23 сакавіка. І вось, як піша сайт незалежнага прафсаюза РЭП, «снарад» выпадкова «патрапіў у тую ж варонку трэці раз».

«Зняцце з цягніка» Андрэя Стрыжака і Яўгеніі Стрыжак 23 сакавіка.

27
Ирина / Адказаць
15.04.2018 / 09:24
И что тут нового? Власть интересуется на какие средства катается в Швецию общественный деятель, вернее - не возит ли он из Швеции средства, на которые существуют наши общественные оппозиционные деятели. Страна абсурда.
13
Пятро Касьнерык / Адказаць
15.04.2018 / 09:32
Супрацоўнікі беларускай мытні спасылаюцца на Мытны кодэкс ЕўрАзЭС і «сістэму ацэнкі рызык», паводле якой могуць рабіць паглыблены дагляд адвольна абранага пасажыра. АДНАК такімі пасажырамі часцей за ўсё чамусьці становяцца грамадскія актывісты і палітыкі.
https://nn.by/?c=ar&i=208132

++++++++++++++=
У ВЫНІКУ Бен Сміт са сваім артыкулам трапіў на трэцюю старонку Wall Street Journal, дзе пісалася наступнае: «Аляксей Шыдлоўскі — СУЧасны еўрапейскі рэвалюцыянер, …І большая частка фінансавання апазіцыйнай моладзі ідзе ад урада ЗША: «Яны пераводзяць грошы ў еўрапейскія банкі ў Польшчы, мы вывозім іх». Сміт адзначае, што публікацыя была праўдзівай і нязручнай для амерыканскіх уладаў, бо яны хацелі гэта схаваць. https://nn.by/?c=ar&i=207922https://nn.by/?c=ar&i=207922

6
Бурбалкі / Адказаць
15.04.2018 / 12:46
Пагранцы - натрэнірованыя псы рэжыму, можа ее ўсе, канешне, але аппазыцыю ня любяць, акрамя Лябедзькі!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру