Патрыярх Кірыл абмеркаваў падчас тэлефоннай размовы з Папам Рымскім Францішкам сітуацыю ў Сірыі. Пра гэта патрыярх Кірыл заявіў журналістам у патрыяршай рэзідэнцыі ў Перадзелкіне, перадае РБК. Відэазапіс апублікаваны на сайце РПЦ.

«[У размове] была агульная заклапочанасць сітуацыяй у Сірыі. І мы казалі, вядома, пра тое, што ў тым ліку і хрысціяне павінны паўплываць на сітуацыю ў Сірыі такім чынам, каб спыніліся гвалт, вайна, каб не было тых страшных ахвяр, якія ёсць сёння», — сказаў патрыярх у адказ на просьбу журналістаў распавесці падрабязнасці размовы з Папам.

«Папа і патрыярх дамовіліся аб працягу канструктыўнага дыялогу. І мы ўпэўненыя, што вынікі будуць дасягнутыя», — заявіў таксама журналістам прэс-сакратар патрыярха святар Аляксандр Волкаў.

Перамовы з Папам, па словах Воўкава, прайшлі па ініцыятыве патрыярха Кірыла і доўжыліся 15 хвілін.

Патрыярх таксама правёў тэлефонныя размовы з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем, патрыярхамі Антыяхійскім Іаанам, Александрыйскім Феадорам і Ерусалімскім Феафілам.

Патрыярх Феафіл «горача падтрымаў ініцыятыву патрыярха Маскоўскага наконт аб'яднальнага руху ўсіх хрысціян для магчымага мірнага вырашэння» сітуацыі, якая цяпер склалася з Сірыяй, дадаў прэс-сакратар.

РПЦ аператыўна праінфармуе, «як хрысціянскія лідары будуць сумесна рэагаваць на той гуманітарны крызіс, які паўстаў у Сірыі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі Злучаных Штатаў Амерыкі і кааліцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0