15.04.2018 / 11:04

Швейцарская лабараторыя адказала на словы Лаўрова пра атруту ў «справе Скрыпаля» 50

Выснова брытанскіх экспертаў з лабараторыі Партан-Даўн пра тое, што былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію атруцілі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», «не падлягае сумневу». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Швейцарскай хімічнай лабараторыі ў Шпіцы, якую раней згадаў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у заяве наконт атручэння Сяргея Скрыпаля і яго дачкі газам BZ.

«Мы можам паўтарыць тое, што казалі дзесяць дзён таму: у нас няма сумневаў, што Партан-Даўн ідэнтыфікавала «Навічок». Іх стандарты працы настолькі жорсткія, што іх высновы не падлягаюць сумневу», — цытуе РБК паведамленне ў Twitter швейцарскай лабараторыі.

Раней, 14 красавіка, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) у выніковым дакладзе не ўлічыла высновы швейцарскіх экспертаў, якія вывучылі «справу Скрыпаля». Паводле яго слоў, эксперты выявілі прыкметы таго, што ў атручванні магло выкарыстоўвацца рэчыва BZ, якое ў мінулым выкарыстоўвалася ЗША і Вялікабрытаніяй. Масква атрымала інфармацыю пра гэта канфідэнцыяльна, удакладніў Лаўроў.

Былы супрацоўнік ГРУ Расіі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі знойдзеныя без прытомнасці ў брытанскім Солсберы 4 сакавіка 2018 года. Лондан афіцыйна заявіў, што яны былі атручаныя ядам тыпу «Навічок», які распрацоўваўся ў Расіі, і абвінаваціў расейскія ўлады ў выкарыстанні баявога атрутнага рэчыва на тэрыторыі каралеўства.

Масква сваё дачыненне да атручвання неаднаразова адмаўляла.

На сёння Сяргей Скрыпаль апрытомнеў і можа размаўляць, яго дачку Юлію ўжо выпісалі з бальніцы.

3
не важно / Адказаць
15.04.2018 / 11:17
У России есть только одно действующее древнее оружие. Ложь. Приспешники тьмы всегда его используют в борьбе с истиной.
2
Анна Живова- Милевская / Адказаць
15.04.2018 / 11:25
Врот и не краснеет,и самое страшное,что врет министр огромной страны.Это позор их политике вранья ,на чем и построено кремлевское правление,отрицания того,в чем они виноваты .Политика преступников,правда адвокатов у них в Мире,все меньше и меньше,ибо заврались окончательно.
2
88 / Адказаць
15.04.2018 / 11:39
Усё гэта нагадвае гісторыю са збітым боінгам, калі ў крамлёўскіх злачынцаў кожны тыдзень была новая версія. Хопіць хлусіць, гэбэшныя забойцы і іх пакрывацелі - усіх вас чакае трыбунал!!!
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру