15.04.2018 / 14:47

На дне праліва ў Даніі знайшлі падлодку, магчыма, з золатам 8

Фота: Archive of Modern Conflict London/Handout via Reuters

Марскі ваенны музей у Ютландыі (Данія) паведаміў пра унікальную знаходку — патанулую нямецкую падлодку, паведамляе нарвежскі тэлеканал TV-2 са спасылкай на дацкі тэлеканал TV-2.

6 мая 1945 года, калі датчане былі занятыя святкаваннем вызвалення, брытанскі самалёт B24 Liberator з дапамогай глыбакаводных бомбаў патапіў у праліве Скагерак нямецкую падводную лодку U-3523.

У свой час гэтая падлодка была сапраўдным прарывам у тэхналогіях, звязаных з будаўніцтвам субмарын.

У заяве для прэсы Музей піша, што калі б такіх падлодак было пабудавана больш, гэта магло б змяніць ход вайны на моры.

Знаходка стала цалкам выпадковай: музей займаўся сваёй руціннай працай, звязанай з адшукваннем і нанясеннем на карту рэшткаў судоў у Паўночным моры.

У сувязі з навіной пра знаходку, inosmi.ru намякае на шматлікія чуткі пра прадстаўнікоў нацысцкай вярхушкі, якія ўцякалі на падлодках, прыхапіўшы з сабой нацысцкае золата.

У святле гэтых чутак даследаванне знойдзенай падводнай лодкі можа ўяўляць вялікую цікавасць.

10
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
15.04.2018 / 15:05
Ах это золото ..))
У всех в глазах только баксы ..))

А потом удивляются , что никак не могут  решить проблему  мира и безопасности ..)
0
Нонстоп / Адказаць
15.04.2018 / 16:10
Расея ў перадачах на ТБ ўжо казала, што каштоўнасьці з яшчэ неадкапанага польскага цягніка маюць належаць ей. Як наконт дацкага падводнага чоўна? Дарэчы, НН, човен а не "лодка".
3
Матолька / Адказаць
15.04.2018 / 17:18
Это золото БНР
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру