15.04.2018 / 15:04

Башар Асад паведаміў, што яго дзеці адпачывалі ў крымскім «Артэку» 23

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад расказаў, што яго дзеці летась адпачывалі ў крымскім лагеры «Артэк». Пра гэта журналістам заявіў дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Саблін па выніках сустрэчы расійскіх парламентарыяў з Асадам, перадае ТАСС.

Фота: SalamNews, 2017 год.

«Мае дзеці летась адпачывалі ў «Артэку». Пасля гэтага яны сталі лепш разумець Расію. На днях яны распавялі мне, што хутка будзе завершана будаўніцтва Крымскага моста», — працытаваў Асада Саблін.

У Башара Асада трое дзяцей — дачка Зейн Асад, ёй 14 гадоў, і два сыны — Карым Асад (13 гадоў) і Хафез аль-Асад (16 гадоў). У 2017 годзе дзеці сірыйскага прэзідэнта пачалі вучыць рускую мову.

Расійская дэлегацыя пад кіраўніцтвам каардынатара дэпутацкай групы па сувязях з парламентам Сірыі Дзмітрыем Сабліным прыбыла ў Сірыю 11 красавіка. Пры гэтым, піша РБК, тады дэлегаты былі ўпэўненыя, што ЗША не змогуць нанесці ўдар па «паслах міру», як яны сябе назвалі.

3
простой / Адказаць
15.04.2018 / 15:32
А почему в крымском лагере,а не в сирийском?
4
ЗЫГМУСЬ / Адказаць
15.04.2018 / 16:32
А барадатыя дзеткі сірыйскага народца адпачывалі ў "Зубраняці".Рускую мову вывучаюць,бо хата будуецца побач з Януковічам.Ці побач з Бакіевым?
4
Курт / Адказаць
15.04.2018 / 17:03
Башар ,нет будущего ни у тебя ни у твоих детей ,всех достанут и призовут к ответу ,за убийства тысяч людей (пытки детей и изнасилование женщин )
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру