Reuters.com

Reuters.com

Беларуска Арына Сабаленка (61-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Лугана (прызавы фонд 226 тыс. даляраў), саступіўшы бельгійцы Элізе Мертэнс (20-е месца ў рэйтынгу).

Сабаленка прайграла Мертэнс з лікам 5:7, 2:6.

Да паўфіналу гэтага турніру дайшла іншая беларуска Вера Лапко, дзе акурат таксама саступіла Мертэнс.

Цікава, што ў фінале парнага разраду Сабаленка і Лапко згуляюць з Мертэнс і іншай бельгійкай Кірстэн Фліпкенс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0