Міхаіл Цэйцін.
На 98-м годзе жыцця памёр патрыярх савецкага і беларускага спорту Міхаіл Ільіч Цэйцін, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Міхаіл Цэйцін з'яўляўся майстрам спорту па акрабатыцы, заслужаным трэнерам СССР і Беларусі, суддзёй міжнароднай катэгорыі. Ваяваў падчас фінскай кампаніі. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
З 1947 года Міхаіл Ільіч выкладаў у Інстытуце фізкультуры (цяпер БДУФК). У 1970-м стаў дацэнтам. Аўтар методыкі ўмацавання вестыбулярнага апарата для касманаўтаў.
Працаваў з футбалістамі мінскага «Дынама», у тым ліку ў іх «залаты» сезон 1982 года.
Выступаў у якасці рэжысёра многіх спартыўна-тэатралізаваных свят у Мінску, Маскве, Казані і Улан-Батары.
Да апошняга часу выкладаў на кафедры гімнастыкі БДУФК.
Развітанне з Міхаілам Ільічом адбудзецца 16 красавіка ў рытуальнай зале крэматорыя Паўночных могілак. Пачатак а 14-й. Ад галоўнага ўваходу БДУФК а 13-й да могілках адправіцца аўтобус.