15.04.2018 / 20:47

Фінскі лыжнік паставіў сусветны рэкорд: ён прайшоў за суткі 472 кіламетры ФОТЫ 14

Фота: lapinkansa.fi

Фінскі лыжнік Ханс Мяэнпяя (Hans Mäenpää) стаў аўтарам новага сусветнага рэкорду, прайшоўшы за суткі дыстанцыю 472 кіламетры. Ён амаль на 40 кіламетраў перакрыў ранейшае дасягненне свайго суайчынніка Тэему Віртанена (433 км), піша NEWSru.com са спасылкай на фінскі тэлеканал Yle.

«Маёй мэтай было праехаць 480 кіламетраў. Калі б ўмовы надвор'я былі лепшымі, я паказаў бы лепшы вынік», — цытуе рэкардсмена фінскі тэлеканал

Знясільваючая гонка стартавала на пятлі стадыёна ў фінскім мястэчку Леві 12 красавіка ў 10 гадзін раніцы па мясцовым часе і завяршылася роўна праз суткі. Ад атлетаў патрабавалася бегчы бесперапынна на працягу 24 гадзін. Дазволены былі прыпынкі на прыём ежы і туалет, але час працягваў бегчы.

Для ўдзельнікаў быў падрыхтаваны максімальна роўны круг прыкладна 460 м. Каб пабіць раней пастаўлены рэкорд, прэтэндэнтам трэба было прабегчы прыкладна тысячу кругоў.

Увесь забег павінен быў цалкам прайсці пад кантролем назіральнікаў з Кнігі Гінеса. Але абавязковы і відэазапіс забегу.

Фінскаму лыжніку ў некаторыя моманты дапамагаў яго суайчыннік, чэмпіён Алімпіяды-2018 у марафоне Іва Нісканен. Ён выходзіў на трасу, ўставаў перад Мяэнпяя і задаваў тэмп.

Ханс Мяэнпяя і Іва Нісканен (на пярэднім плане). Фота: SKiTeamMäenpää

У выніку Мяэнпяя праехаў 472,002 км, і пачуўшы сігнал аб тым, што 24 гадзіны прайшлі, ён імгненна паваліўся на снег і не змог самастойна дабрацца да судзейскай будкі.

«Будзь кампанія лепшай, я б лёгка прайшоў і ўсе 500 кіламетраў», — пажартаваў Мяэнпяя пасля фінішу.

У Леві быў пастаўлены і новы сусветны рэкорд сярод жанчын. Гэтае дасягненне цяпер належыць Ані Ангер (Anni Anger) — яна за суткі прайшла 375 кіламетраў і пераўзыйшла чэшку Камілу Хоракаву, якая ў 2000 годзе пераадолела за суткі 333 км.

6
Спадар Маўзер / Адказаць
15.04.2018 / 21:30
Вялікая інтэлектуальная перамога!!!!:)
0
Ян-Севярын Бакей / Адказаць
15.04.2018 / 22:22
па дваццаць кіламетраў на гадзіну на працягу сутак Фэнаменальна. Нават не зайздрошчу- гэта па-за межамі майго ўяўленьня пра магчымае.
1
Смотрящий / Адказаць
15.04.2018 / 22:23
Фины выносливые-недаром так низко опустили Россию перед войной
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру