15.04.2018 / 21:50

Пастаянны прадстаўнік ЗША анансавала новыя санкцыі супраць Расіі: «Іх адчуюць усе» 47

Нікі Хэйлі. Фота: Cliff Owen / AP

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі у інтэрв'ю CBS заявіла, што Мінфін абвесціць аб дадатковых абмежаваннях ужо ў панядзелак, перадае newsru.com.

Хэйлі паведаміла: «Будуць новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Міністр фінансаў Мнучын абвесціць пра іх у панядзелак, калі ўжо не абвясціў. Яны будуць уведзеныя супраць тых кампаній, якія мелі справу з абсталяваннем, звязаным з Асадам і прымяненнем хімзброі… Я думаю, іх адчуюць ўсе на гэтым этапе. Я думаю ўсе ведаюць, што мы пасылаем сур'ёзны сігнал, і мы спадзяемся, што да яго прыслухаюцца», — адзначыла яна.

«У Расіі на дадзены момант няма добрых сяброў, а ўсе сябры, якія ў яе ёсць, насамрэч прычыняюць ёй шкоду», — таксама заявіла Нікі Хэйлі ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, перадае РБК.

«Я думаю, што яны (расійскія ўлады) адчуваюць, што мы нядаўна ўвялі санкцыі супраць расійскіх алігархаў, якія пасля абвалілі іх фондавы рынак. Ці, напрыклад, тое, што мы пастаўляем зброю ва Украіну, або тое, што мы нядаўна выслалі з краіны 60 расійскіх супрацоўнікаў дыпмісіі», — сказала Хэйлі, заўважыўшы, што «спіс санкцый, які працягвае пашырацца» таксама закліканы даць Расіі зразумець, што яна самотная на міжнароднай арэне.

У нядзелю паведамленні пра падрыхтоўку новых санкцый прыйшлі таксама і з Вялікабрытаніі. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла Тэрэза Мэй для The Times.

6
Маракуда / Адказаць
15.04.2018 / 21:56
Каб выжыць, пуціноідам застанецца ўцякаць з афшораў і будаваць жалезную заслону з Захадам. Апошняе цяпер зрабіць будзе куды цяжэй, чым свайго часу бальшавікам.
10
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
15.04.2018 / 22:06
Больше антипутинских санкций хороших и разных! :-)
6
Э / Адказаць
15.04.2018 / 22:08
Сябры расеі,гэта тыя,каму яна можа пастаянна паскудзіць.
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру