16.04.2018 / 09:45

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынгу тэнісістак 2

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынгу, паведамляе БелТА.

На мінулым тыдні Арына займала 61-е месца, а пасля ўдалага выступлення на турніры ў швейцарскім Лугана, дзе яна дайшла да фіналу, паднялася на 14 пазіцый і займае цяпер 47-е месца, набраўшы 1128 ачкоў.

У Аляксандры Сасновіч 56-я пазіцыя, Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 95-м месцы, Вера Лапко займае 111-ы радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

У канцы гэтага тыдня беларуская зборная, за якую згуляюць Сабаленка, Сасновіч, Лапко і Лідзія Марозава, сустрэнецца ў матчы Кубка Федэрацыі з камандай Славакіі. Гульня за права застацца ў элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату свету пройдзе 21-22 красавіка на корце мінскай «Чыжоўка-Арэны».

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
16.04.2018 / 10:47
Мае вiншаваннi паненнке ! ✌✌✌✌✌Так трымаць !
2
Бурбалкі / Адказаць
16.04.2018 / 12:02
Такая сексяха!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру